7 верасня ў рамках тыдня беларускага пісьменства і кнігадрукавання адбыліся мерапрыемствы для 1-5 класаў, 6-11 класаў.
Для малодшых школьнікаў настаўніца пачатковых класаў Пузырова Л.М. правяла конкурс малюнкаў «Ілюстацыя да маёй любімай кнігі». Дзеці з задавальненнем расказвалі пра свае кнігі, якія ім падабаецца чытаць, любімых герояў. Разам з настаўніцай вучні наведалі бібліятэку, дзе кожны знайшоў сваю любімую кнігу. Потым пачаўся творчы працэс. «Маленькія мастакі прадставілі на конкурс свае работы, якія вызначаліся яскравасцю, арыгінальнасцю, прыгажосцю.
Для старэйшых класаў настаўніца беларускай мовы і літаратуры Стаіна М.К. арганізавала інтэлектуальна-пазнаваўчую гадзіну «Кнігу чытаеш – шмат ведаеш». Мерапрыемства прайшло цікава і займальна. Гучала шмат вершаў на беларускай мове, прыказак, прымавак, народных выслоўяў. Слухалі беларускіх спевакоў. Кожны ўспомніў свайго любімага пісьменніка ці паэта.
Педагогам-арганізатарам з членамі ПА ГА «БРПА» быў здзейснены працоўны дэсант «Абеліск» ля помніка «Смуткуючая маці».