Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

“Спадчына”

Дата: 16 апреля 2020 в 12:38, Обновлено 17 апреля 2020 в 00:48
Автор: Орлова Т. И.

 “Спадчына”

Адной з праблем сучаснай школы стаіць пытанне аб духоўна-маральным выхаванні вучняў.

Адсюль вынікаюць наступныя задачы:

1. прыцягненне вучняў да вывучэння гісторыі сваёй малой радзімы;

2. уключэнне вучняў у пошукова-даследчую дзейнасць.

Каб вырасціць дастойнага грамадзяніна сваёй краіны, неабходна з дзяцінства прывіваць любоў да роднай зямлі, да таго месца, дзе нарадзіўся і дзе прайшло дзяцінства. Таму неабходна ў поўнай меры знаёміцца бліжэй з гісторыяй роднага краю. А прыцягваць вучняў да даследчай дзейнасці неабходна не толькі на ўроках гісторыі, але і на іншых, а таксама ў пазакласнай рабоце. Напрыклад, пры арганізацыі аб’яднанняў па інтарэсах.

Д.С.Ліхачоў пісаў: «Краязнаўства вучыць людзей любіць не толькі свае родныя мясціны, але і ведаць пра іх, прывучае цікавіцца іх гісторыяй, мастацтвам, літаратурай, павышаць свой культурны ўзровень. Гэта – самы масавы від навукі».

            Аб'яднанне па інтарэсах “Спадчына”, якім кіруе настаўнік беларускай мовы і літаратуры Аўхімовіч Ірына Васільеўна, аб’ядноўвае дзяцей, якім цікава даведацца пра мясцовыя цэрквы, прозвішчы святароў, першыя царкоўна-парафіяльныя школы, зветкамі пра Вялікую Айчынную вайну.      

Вынікам работы гуртка з’яўляецца ўдзел у розных навукова-практычных канферэнцыях і  творчых конкурсах.

Напрыклад, на працягу некалькіх год вучні нашай установы адукацыі з’яўляюцца пераможцамі раённага конкурса творчых і даследчых работ пра сваю малую радзіму, Барысаўскі край сярод вучняў 8-11 класаў (Рачкоўскі Мікіта, Касцюкевіч Уладзіслаў, вучні 10 класа). У 2019 годзе вучань 10 класа Рачкоўскі Мікіта з’яўляўся ўдзельнікам 2 раённых чытанняў “Барысаўшчына ў люстэрку стагоддзяў”. У 2020 годе Касцюкевіч Аліна, вучаніца 9 класа прымала ўдзел у Барысаўскіх епархіяльных Грамнічных адукацыйных чытаннях  “Колаварот стагоддзяў: спадчына і нашчадкі”. У 2020 годзе навукова-даследчая работа Галадок Паліны, вучаніцы 6 класа удзельнічала у другім этапе рэспубліканскіх навукова-даследчых работ  вучняў 5-8 класаў у секцыі “Краязнаўства. Гісторыя Беларусі”.

 

  

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.